Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 27 февраля 2017 в 13:34, Обновлено 27 февраля 2017 в 14:03
Автор: Ободов И. М.
1 107 просмотров

З 20 па 25 лютага 2017 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у якім прымалі ўдзел вучні 2-9, 11 класаў.

З 20 па 25лютага 2017 года ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, у якім прымалі ўдзел  вучні 2-9, 11 класаў.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Гайковіч З.А.. і Цімошчанка В.Я. імкнуліся сфарміраваць у вучняў станоўчую матывацыю да вывучэння роднай мовы, літаратуры; садзейнічаць выхаванню культуры маўлення, любові і павагі да нацыянальнай мовы і культуры беларускага народа; развіваць пазнавальную актыўнасць, творчыя здольнасці і маральныя якасці вучняў; спрыяць фарміраванню іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

 Дэвізам Тыдня роднай мовы  і літаратуры сталі словы Яўгеніі Янішчыц:

Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.   

Праца была наладжана такiм чынам, што правядзенне тыдня насiла творчы характар i не было аднастайным.

У панядзелак, 20 лютага, пад дэвізам “Вітаем!”,адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Для стварэння адпаведнага настрою вучні 9 класа  чыталі вершы беларускіх паэтаў, паказалі некалькі гумарыстычных сцэнах са школьнага жыцця. У гэты ж дзень кожны жадаючы мог наведаць кніжную выставу “З любоўю да роднага слова”, наладжаную ў школьнай бібліятэцы.

 “Шануем! Вывучаем!” – такім стаў дэвіз аўторка, 21 лютага.  У гэты дзень традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята дзевяцікласнікі падрыхтавалі інфармацыйную лістоўку. Для вучняў пачатковых класаў былі паказаны мультыплікацыйныя фільмы на беларускай мове. А старшакласнікі прынялі ўдзел у лінгвістычным марафоне “Папацей, грамацей”, пераможцам якога стаў Гайсёнак Іван (11 клас).

 Серада, 22 лютага, прайшла пад дэвізам “Пазнаём! Разгадваем!”. Вучні 2-7 прынялі ўдзел у  дыстанцыйнаяй гульні “Літарынка”, якая  складалася з займальных рэбусаў і крыжаванак. Для старшакласнікаў ў гэты дзень было арганізавана завочнае падарожжа “Сем цудаў Беларусі”.

 “Ствараем! Разважаем!” – менавіта так была акрэслена творчасць  вучняў у чацвер, 23 лютага. Вучні 5-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у паседжанні клуба вясёлых і знаходлівых пад назвай “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Дзве рознаўзроставыя каманды “Слова” і “Сказ” супернічалі паміж сабой за званне “Лепшага знаўцы роднай мовы”. Для гэтага ім давялося праявіць усе свае творчыя здольнасці: паэтычныя (конкурс “Для вас, юныя паэты”), артыстычныя (“Пазнай фразеалагізм”); маўленчыя; даволі грунтоўныя веды па прадметах (конкурсы “Словы-змейкі”, “Канструяванне слоў”); уменне працаваць сумесна ў групе, браць на сябе адказнасць за вынікі сумеснай дзейнасці. Па выніках мерапрыемства журы вызначыла пераможцу -  каманду “Слова”. Запрашэнне ў кіназалу атрымалі вучні 8, 9, 11 класаў. Але для таго каб трапіць на сеанс фільма “Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр”, кожны клас павінен быў набыць у арганізатараў білет, кошт якога складаўся з шасці пытанняў. Яшчэ ў гэты дзень школьнікі стваралі мазаіку “Ветлівыя словы”. Кожны клас па-свойму адметна праявіў сябе, аднак пераможцамі сталі вучні 4-га класа.

 Дэвіз пятага дня, 24 лютага -   “Думаем! Шукаем!”. Вучні 5-11 класаў разгадвалі таямніцы роднай мовы падчас стварэння калажаў “Фразеалагізмы ў малюнках”. Старшакласнікаў у гэты дзень запрасілі на інтэрактыўную гульню “Хто жадае стаць выдатнікам?”. Дзве зборныя каманды “Вясёлка” і “Знічка” змагаліся за права стаць лепшым. Тут ім спатрэбілася і кемлівасць, і дасведчанасць, і інтуіцыя, і, канечне ж, веды па літаратуры.  Гледачы таксама мелі магчымасць праявіць свае веды, прыняўшы ўдзел у літаратурнай віктарыне, і атрымаць пэўную колькасць бонусаў. У выніку інтэлектуальнага суперніцтва перамогу атрымаў  прызёр школьных і раённых алімпіяд Рагавы Максім (9 клас).

Завяршальным суботнім мерапрыемствам стала сумесная акцыя “Пажаданні роднай мове”. Вучні  5-9,11  класаў выказалі свае погляды на праблему захавання беларускай мовы і прапанавалі цікавыя шляхі  вырашэння праблемы. Напрыканцы дня былі падведзены вынікі ўсяго Тыдня, узнагароджаны пераможцы, адзначаны  найбольш актыўныя ўдзельнікі.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.